3 траўня 2024, Пятніца, 4:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы горадабудаўнічы канфлікт у Менску: жыхары супраць аўтастаянкі

12
Новы горадабудаўнічы канфлікт у Менску: жыхары супраць аўтастаянкі

Жыхары дома па вуліцы Караля выступаюць супраць будаўніцтва аўтастаянкі ў іх двары.

Пра гэта паведаміла сябра ініцыятыўнай групы жыхароў Вольга Трапашка, піша БелаПАН.

Актывістка распавяла, што яшчэ два тыдні таму ліст з пратэстам быў перададзены ў адміністрацыю Маскоўскага раёна, аднак адказ да гэтага часу не атрыманы. У ЖЭСе, куды перададзены аналагічны зварот, паведамілі, што ў падтрымку будаўніцтва паркоўкі сабрана 28 галасоў, але не паведамілі ні прозвішчы, ні нумары кватэр жыхароў, якія ўхвалілі будоўлю. «Мы лічым, што гэта сфабрыкаваная адмазка. Тых, хто выступае супраць, усё роўна большасць», - адзначыла яна.

Па словах Вольгі Трапашка, 7 жніўня ў двор прыехаў экскаватар, які пачаў здымаць урадлівы пласт зямлі з травой.

«Яны парушылі карані дрэў. Наша вуліца моцна загазаваная, наш зялёны двор быў адзінай аддушынай», - сказала актывістка.

Яна таксама паведаміла, што 7 жніўня была на прыёме ў кіраўніка адміністрацыі раёна Яўгена Воўны.

«Ён выклікаў сваіх памочнікаў, і я ім усім патлумачыла, што большасць жыхароў дома супраць будаўніцтва. Калі я папрасіла архітэктурны праект, аказалася, што яго ў іх няма. Я прапанавала ім дапамогу знаёмага архітэктара з нашага дома. Мы б маглі скласці праект такім чынам, каб стаянка была далей ад дома, каб яна была не такая вялікая і каб не разбураць зямлю і дрэвы», - сказала Вольга Трапашка.

Паводле яе слоў, кіраўнік адміністрацыі пагадзіўся з ёй, параіў стварыць ініцыятыўную групу і прыцягнуць архітэктара.

«Аднак сёння будаўнічыя працы працягнуліся, пляцоўку ўжо засыпалі жвірам, на якім ляжаць карані дрэў», - абурылася Вольга Трапашка.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках