2 траўня 2024, Чацвер, 22:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі з'явілася першае лячэбнае марозіва

28
У Беларусі з'явілася першае лячэбнае марозіва

Яно нармалізуе мікрафлору кішачніка, умацоўвае імунітэт і стымулюе абмен рэчываў. Ды да таго ж яшчэ і не спрыяе паўнаце.

Нядаўна незвычайны для краіны прадукт - біямарозіва - пратэставалі ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры пульманалогіі і фтызіятрыі. У эксперыменце ўдзельнічалі 45 чалавек. 15 з іх увайшлі ў кантрольную групу і не атрымлівалі марозіва, астатнія 30 (дарэчы, сярод іх былі і дзеці) на працягу трох тыдняў штодня з'ядалі па порцыі халоднай прысмакі, піша «Рэспублiка».

«Вынікі даследавання паказалі, што ў 50% дзяцей і 95% дарослых, якія елі біямарозіва, павялічылася ўтрыманне біфіда-і лактабактэрый, - распавядае Зміцер Катовіч, урач-спецыяліст Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра пульманалогіі і фтызіятрыі. - А гэта спрыяе прафілактыцы дысбіятычных парушэнняў арганізма».

Пакуль купіць незвычайнае марозіва можна ў аптэках, фітнес-цэнтрах і аддзелах спецыялізаванага харчавання Менска. Вага аднаго ражка - 45 грамаў. Няшмат, але, па дадзеных спецыялістаў, менавіта такая порцыя змяшчае сутачную норму біфіда-і лактабактэрый, патрэбных арганізму.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках