3 траўня 2024, Пятніца, 2:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самаробная бомба выбухнула ў Полацку

9

Самаробнае выбуховае прыстасаванне выбухнула ў аднапавярховым жылым доме ў Полацку.

Пра гэта паведамляе МНС.

«8 жніўня ў 01-40 паступіла паведамленне аб выбуху ў аднапавярховым жылым доме ў Полацку па вул. Буйніцкага. У выніку выбуху ў доме 10х12 м пашкоджаная вонкавая частка сцяны, частка цаглянага падмурка», - гаворыцца ў паведамленні.

Магчымая прычына - выбух самаробнага выбуховага прыстасавання неўсталяванай асобай. Справа аб выбуху знаходзіцца ў гарадскім аддзеле ўнутраных спраў.

Самаробная бомба выбухнула ў Полацку. Фота: МНС
Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках