3 траўня 2024, Пятніца, 6:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лявада-цэнтр»: Колькасць прыхільнікаў Пуціна ўпала да 14%

30
«Лявада-цэнтр»: Колькасць прыхільнікаў Пуціна ўпала да 14%

Погляды і пазіцыі прэзідэнта Расеі падзяляюць 14% жыхароў краіны.

Пра гэта сведчаць дадзеныя апытання, апублікаваныя на сайце «Лявада-цэнтра». У жніўні 2011 года погляды і пазіцыі Уладзіміра Пуціна, які займаў тады пасаду прэм'ер-міністра, падзялялі 16% апытаных. У траўні 2007 года сярод рэспандэнтаў «Лявада-цэнтра» аказалася 27% прыхільнікаў расейскага прэзідэнта Пуціна, у чэрвені 2005 года - 18%, у снежні 2003 года - 28%, у траўні 2001 года - 19%, нагадвае тэлеканал «Дождь».

14% удзельнікаў апытання заявілі, што гатовыя падтрымліваць Пуціна да таго часу, пакуль ён гатовы праводзіць дэмакратычныя і рынкавыя рэформы.

Апытанне было праведзена з 18 па 22 ліпеня 2013 года па рэпрэзентатыўнай усерасейскай выбарцы гарадскога і сельскага насельніцтва сярод 1601 чалавека ва ўзросце 18 гадоў і старэй у 130 населеных пунктах 45 рэгіёнаў краіны. Размеркаванне адказаў прыводзіцца ў адсотках ад агульнай колькасці апытаных разам з дадзенымі папярэдніх апытанняў. Статыстычная хібнасць дадзеных гэтых даследаванняў не перавышае 3,4%.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках