3 траўня 2024, Пятніца, 3:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскаму маргарынаваму заводу знайшлі пакупнікоў

9
Менскаму маргарынаваму заводу знайшлі пакупнікоў

На дзяржпакет акцый Менскага маргарынавага завода прэтэндуюць літоўская і расейская кампаніі.

Пра гэта паведамляе Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі.

Інвестыцыйныя заяўкі ў дачыненні да ААТ «Менскі маргарынавы завод» паступілі ад двух патэнцыйных інвестараў, са сфармаванага НАІП спісу. У шорт-ліст, як паведамлялася раней, увайшлі 8 кампаній з Расеі, Украіны, Літвы, Польшчы, Нарвегіі, Малайзіі і Беларусі, пішуць «Бізнес навіны».

Прапановы па куплі акцый ММЗ і інвестыцыйны план развіцця прадпрыемства паступілі ад буйных кампаній харчовай галіны з Літвы і Расеі.

Міжведамасны ацэначны камітэт на працягу тыдня абярэ лепшую заяўку на падставе зацверджаных крытэраў (прапанаваны кошт за пакет акцый, аб'ём будучых інвестыцый, выкананне абавязацельстваў перад супрацоўнікамі прадпрыемстваў і інш.)

Патэнцыйнаму інвестару плануецца прадаць 93,8% акцый ММЗ.

Менскі маргарынавы завод з'яўляецца адным з найбуйнейшых прадпрыемстваў масла-тлушчавай галіны Беларусі, вырабляе шырокі асартымент маянэзнай прадукцыі, маргарынавай прадукцыі, спрэды, сланечнікавае і рапсавае масла, соусы, кетчупы і інш прадукцыю.

Выручка прадпрыемства за 2012 года склала 262,2 млрд. Прадпрыемства зарабіла чысты прыбытак у памеры 15,5 млрд.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках