3 траўня 2024, Пятніца, 1:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берлусконі хоча інтэгравацца з МС

21
Берлусконі хоча інтэгравацца з МС

Скандальны італьянскі палітык лічыць, што Еўрапейскі і Мытны саюзы павінны ўмацоўваць узаемную інтэграцыю.

Пра гэта Сільвіё Берлусконі заявіў у інтэрв'ю ІТАР-ТАСС.

«З таго часу, як я пакінуў пасаду старшыні ўрада Італіі і не ўдзельнічаю ў міжнародных самітах, дзе я гуляў прыкметную ролю, на шляху збліжэння Расеі і Еўропы паўсталі новыя прыкрыя перашкоды, якія замарудзілі гэты працэс, гэтак жа як гэта адбылося і ў адносінах паміж Масквой і Вашынгтонам. Асабіста я заўсёды пераканана змагаўся за адзінства Захаду, неад'емнай часткай якога з'яўляецца Расейская Федэрацыя. Вось чаму варта аднавіць клімат «Пратыкі ды Маарэ» - там праходзіў саміт Расея-НАТА ў 2002 годзе - і вярнуцца да даверных, бясхмарных адносінаў паміж ЗША і Расеяй, паміж НАТА і Масквой.

Неабходна таксама ўмацоўваць інтэграцыю паміж Еўразвязам і еўраазіяцкай прасторай Расея-Беларусь-Казахстан. Двум гэтым макрарэгіёнам ёсць што сказаць адзін аднаму, і не толькі ў галіне эканомікі. Мы маем патрэбу ў шырокім бачанні і ў буйных праектах. На гэтых двух слупах можна пабудаваць гіганцкую прастору росту, дабрабыту і супрацоўніцтва», - сказаў Сільвіё Берлусконі.

Нагадаем, экс-прэм'ер і сябар беларускага кіраўніка нядаўна быў прыгавораны да чатырох гадоў турмы па абвінавачваннях у махлярстве яго кампаніі Mediaset, што было пацверджана нядаўна па выніках падачы апеляцыі. Восенню чакаецца канчатковае рашэнне касацыйнага суда. Акрамя таго, супраць Берлусконі адкрыты яшчэ шэраг спраў, у тым ліку аб подкупе парламентароў з мэтай падрыву ўрада суперніка Рамана Продзі.

У віну былому прэм'ер-міністру Італіі журналісты і грамадскасць раней неаднаразова ставілі таксама і сяброўства з беларускім дыктатарам.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках