20 красавiка 2024, Субота, 13:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У барацьбе з байкотам дыктатура можа надарвацца

203
У барацьбе з байкотам дыктатура можа надарвацца

Улады атрымалі вельмі моцны псіхалагічны ўдар.

На нарадзе ў Лукашэнкі прапанавана ўвесці забарону на правядзенне агітацыі, накіраванай на зрыў «выбараў». Пры заканадаўчым афармленні гэтай ініцыятывы будзе забаронены байкот ўсіх «выбарчых кампаній», якія праводзяцца рэжымам Лукашэнкі.

Пракаментаваць новыя ініцыятывы ўлады сайт charter97.org папрасіў каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», былога палітвязня Змітра Бандарэнку.

- Улады атрымалі моцны псіхалагічны ўдар у 2012 годзе, калі абсалютная большасць выбаршчыкаў у Беларусі праігнаравалі так званыя выбары ў так званую палату прадстаўнікоў. Тады большасць дэмакратычных партый і рухаў Беларусі ці заклікалі да байкоту з самага пачатку, ці знялі сваіх кандыдатаў за некалькі дзён да выбараў, - кажа Бандарэнка. - Па дадзеных незалежных і партыйных назіральнікаў, нават з улікам прымусовага датэрміновага галасавання яўка выбаршчыкаў склала 35-38 адсоткаў. Натуральна, улады разумеюць, што на шоў «мясцовыя выбары» больш за 10-15 адсоткаў людзей не прыйдзе. Адсюль і «геніяльная» ідэя забараніць байкот у Беларусі і зрабіць не толькі датэрміновае галасаванне, але і ўсе выбары татальна прымусовымі, як у СССР.

Хацеў бы заўважыць, што такое рашэнне ўладаў цалкам абвяргае дадзеныя псеўданезалежных сацыёлагаў, накшталт прафесара Манаева, якія давалі яўку на выбары ў «палатку» каля 70 адсоткаў. Калі б байкот не адбыўся, не было б і такой нервовай рэакцыі Лукашэнкі і Ярмошынай (старшыня ЦВК Беларусi- заўв charter97.org).

Зараз улады і ў эканоміцы, і ў фінансавых пытаннях, і ў палітыцы робяць адну памылку за другой: для іх было б вельмі добра, калі б беларусы, як у старыя савецкія часы, дружнымі калонамі ішлі на выбары, і 99,9 адсоткаў выбаршчыкаў аддавалі свае галасы «годным» прадстаўнікам улады. Але сёння гэта не пройдзе. Няма ў Лукашэнкі сіл і рэсурсаў, каб усіх беларусаў зрабіць паслухмянымі. Рашэнне аб забароне байкоту ў краіне яшчэ больш пагоршыць імідж беларускага рэжыму ў свеце. Яшчэ некалькі сотняў тысяч беларусаў, каб пазбегнуць татальнага ціску, з'едуць з краіны. Напружванне паміж народам і ўладамі ўзмоцніцца.

- Няўжо ў гэтых умовах апазіцыя будзе ўдзельнічаць у лукашэнкаўскіх выбарах?

- Цікава будзе паглядзець на паводзіны некаторых запісных апазіцыянераў, якія раней абяцалі, што не будуць удзельнічаць у выбарах, пакуль не вызваляць палітвязняў, а потым вырашылі, што беларускія выбаршчыкі не змогуць спаць спакойна, не пазнаўшы пра іх палітычныя праграмы. У сённяшняй сітуацыі гэтыя людзі становяцца проста шрубкамі таталітарнай сістэмы.

- Ваш прагноз: як будуць праходзіць выбары ў Беларусі?

- Беларусы ўсё роўна будуць байкатаваць гэтыя выбары, будуць байкатаваць рэжым. У барацьбе з байкотам дыктатура можа надарвацца. Ярмошына кажа пра тое, што тых, хто будзе заклікаць да байкоту выбараў, будуць падвяргаць адміністрацыйнаму пакаранню. Такім чынам, агітацыя за байкот перанясецца ў інтэрнэт і сацыяльныя сеткі. Велізарная роля ў супрацьстаянні таталітарным выбарам будзе належаць дыяспары. Сёння мільёны грамадзян Беларусі жывуць за мяжой і з'яўляюцца недасягальнымі для ўлады. Супраціў дыктатуры толькі ўзрасце.

Напісаць каментар 203

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках