29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэйдэры з ломамі захапілі кафэ ў цэнтры Масквы (Відэа)

45

У інтэрнэце з'явілася жорсткае відэа рэйдэрскага захопу кафэ «Хачапуры» ў цэнтры Масквы.

Саўладальніца сеткі кафэ «Хачапуры» Кацярына Драздова сцвярджае, што памяшканне кафэ на Шлюзавай набярэжнай закрытае з-за сілавога захопу будынка, уласнікам якога, па яе сцвярджэнні, з'яўляецца экс-міністр прыродных рэсурсаў Віталь Арцюхоў, піша NEWSru.com.

«Ужо амаль год высвятляем адносіны з уласнікамі памяшкання на Шлюзавай - там, дзе знаходзіцца Хачапуры на Павялецкай. Уласнікі памяшкання вымагалі з нас павышаную арэнду і адключылі электрычнасць і ваду. Мы не здаваліся, працягвалі працаваць і спрабавалі вырашыць пытанне цывілізавана - перамовы, суд. Але сёння ноччу 50 узброеных дагестанцаў уварваліся ў кафэ і выкінулі нас адтуль. Маёмасць кафэ ўнутры. Вакол кафэ міліцыя. Уладальнік памяшкання на Шлюзавай - Віталь Рыгоравіч Арцюхоў - былы міністр і сябар нашага мэра», - паведаміла Драздова на сваёй старонцы ў Facebook.

Аднак на відэа бачна, што на ЧАП «Кодэкс», якія ахоўваюць кафэ «Хачапуры», напалі маладыя людзі славянскай знешнасці, падобныя на футбольных фанатаў.

У прэс-службе сталічнай паліцыі факт здарэння metronews.ru пацвердзілі, але даць больш падрабязную інфармацыю не змаглі, спаслаўшыся на тое, што нюансы справы зараз удакладняюцца.

Прэс-сакратар установы Ганна Шпак у размове з «Большм городом» афіцыйна абвергла інфармацыю пра дагестанцаў: «Гэта была першая інфармацыя ад нашага ЧАПа. На самой справе ў гэтай групе былі людзі розных нацыянальнасцяў».

Тым часам, па словах Ганны, унутры захопленага памяшкання разам з маёмасцю кафэ знаходзіцца жывы талісман «Хачапуры» - баран Толя: «Ён пакуль у закладніках, сумна бляе ў надзеі на дапамогу ўладаў».

«Адно з лепшых кафэ Масквы і адно з маіх любімых. Кашмар які», - пракаментаваў у Twitter Аляксей Навальны.

«Звычайна я не публікую прэс-рэлізы пра рэйдэрскія захопы, але тут гаворка ідзе пра бізнес маіх сяброў. Не магу застацца ў баку. І наогул, лічу, што ў XXI стагоддзі вырашаць праблемы з дапамогай узброеных талібаў - свінства», - напісаў у сябе у ЖЧ Арцемій Лебедзеў.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках