20 красавiка 2024, Субота, 1:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кандаліза Райс: Абаме няма пра што размаўляць з Пуціным

44
Кандаліза Райс: Абаме няма пра што размаўляць з Пуціным

Былы дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс падтрымала прэзідэнта Барака Абаму ў вырашэнні адмяніць сустрэчу з Уладзімірам Пуціным у Маскве.

Былы дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс у пятніцу падтрымала рашэнне прэзідэнта Барака Абамы адмяніць сустрэчу са сваім расійскім калегам.

«Прэзідэнт абсалютна мае рацыю», - сказала яна ў пятніцу, назваўшы «аплявухай» рашэнне расейскіх уладаў даць часовы палітычны прытулак былому кантрактніку Агенцтва нацыянальнай бяспекі Эдварду Сноўдэну, перадае «Голас Амерыкі».

«Прэзідэнт мае рацыю ў сваім рашэнні не ехаць у Маскву для двухбаковай сустрэчы з Уладзімірам Пуціным. Ім няма пра што размаўляць, - сказала Райс у размове з карэспандэнтам тэлеканала CBS Чарлі Роўз. - Аплявуха, якую Расея дала ЗША, падаўшы Сноўдэну прытулак, не дазваляе Абаме весці дыялог з Пуціным».

Адзначыўшы, што ў ЗША і РФ ёсць некалькі агульных інтарэсаў, Райс сказала, што настаў час пераацаніць адносіны з Расеяй.

«Прэзідэнт Абама спрабаваў, цытую: «перазагрузіць» адносіны з Расеяй. Мы са свайго боку перазагрузілі, а Расея - не. Таму пытанне ў тым, якую мы пераследуем цікавасць, падтрымліваючы адносіны з Расеяй», - сказала Райс.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках