23 красавiка 2024, aўторак, 23:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

В'етнамец з сынам 40 гадоў хаваўся ў джунглях ад вайны (Відэа)

28

У цэнтральнай частцы В'етнама знайшлі двух мужчын - 82 гадоў і 41 года, якія апошнія 40 гадоў свайго жыцця жылі ў джунглях.

Двух сучасных маўглі знайшлі ў джунглях В'етнама. Знайдышы пражылі, далёка ад людзей 40 гадоў, паведамляе НТВ.

Бацька і сын прапалі без вестак яшчэ ў 1973 годзе - падчас вайны ў В'етнаме. Іх сям'ю цалкам знішчылі: вёска, у якой яны жылі, была абстраляная з паветра самалётам амерыканскіх ВПС. З тых часоў яны хаваліся ад людзей у джунглях.

Мужчын, на сённяшні дзень - бацьку 82, а сыну 41 год - знайшлі ў 40 км ад бліжэйшага паселішча. Як паведамляюць мясцовыя СМІ, у асноўным яны харчаваліся зяленівам і гароднінай, часам палявалі. Абодва ідуць на кантакт. Бацька свабодна гаворыць на адным з мясцовых дыялектаў, а вось сын, якога бацька забраў у джунглі ў ва ўзросце аднаго года, ведае ўсяго некалькі слоў.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках