19 траўня 2024, Нядзеля, 4:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гэта крута! Упершыню аблічбаваны дотык (Відэа)

5

Каманда даследчыкаў з Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Сан-Дыега паведаміла ў часопісе Scientific Reports, што распрацавала тэхналогію лічбавага запісу, захоўвання, рэдагавання і прайгравання тактыльных адчуванняў.

Гэта прарыў, лічаць аўтары артыкула: аналагавую інфармацыю з існуючых сёння тачскрынаў апрацоўваць і нават проста запамінаць нашмат складаней, чым лічбавую, перадае часопіс Slon.ru.

Ужо кажуць пра магчымыя ўжыванні тактыльнай інфармацыі ў медыцыне, але ў дадатак перадача тач-сігналаў можа прывесці да далёка ідучых наступстваў у адукацыі, развіцці сацыяльных сетак, электроннай камерцыі, робататэхніцы і гэтак далей, не кажучы ўжо пра абаронку. А для пачатку новыя сэнсарныя панэлі, абсалютна празрыстыя, хутчэй за ўсё, ператвораць аналагавыя тачскрыны ў лічбавыя.

Лічбавая сістэма тактыльнага запісу ўяўляе сабой матрыцу сэнсараў дотыку і ціску, якая складаецца з тонкаплёнкавых транзістараў на аснове вокісу цынку. Яе дапаўняе палімерная сетка мембранных прывадаў, якія рэагуюць на зрух змяненнем напружання. На гэтай аснове даследчыкамі створаная празрыстая паўцвёрдая плёнка памерам 8х8 мм, з якой можна здымаць тактыльную інфармацыю і апрацоўваць яе на кампутары.

Па словах прафесара Дэлі Уонга, які ўзначальвае распрацоўку, «такая сістэма дазваляе ствараць і сінтэзаваныя дотыкі, якіх не існуе ў прыродзе, іх можна выкарыстоўваць у кампутарным жывапісе і сінтэтычнай музыцы».

Відэа з дэманстрацыяй тэхналогіі (на англійскай мове)

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках