25 красавiка 2024, Чацвер, 3:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёўскага суддзю затрымалі за сэкс на працоўным месцы і хабары

142
Магілёўскага суддзю затрымалі за сэкс на працоўным месцы і хабары

Суддзя не ведаў, што ў яго працоўным кабінеце ўсталяванае відэаназіранне.

Не ведаючы таго, што ў яго кабінеце па ініцыятыве супрацоўнікаў КДБ усталяванае відэаназіранне і што ён знаходзіцца ў «распрацоўцы», намеснік старшыні суда Кастрычніцкага раёна Магілёва Магамед Умараў аддаваўся сэксуальным уцехам прама на працоўным стале.

Пра гэта паведамляе «Нашему Могилеву» крыніца, блізкая да матэрыялаў расследавання.

Магамед Умараў быў арыштаваны яшчэ ў канцы чэрвеня. Але толькі цяпер сталі вядомыя некаторыя падрабязнасці яго справы.

Усяго сэксуальных кантактаў у кабінеце суддзі было зафіксавана тры. Сярод тых, хто быў не абыякавы да шчадралюбнага чыноўніка, была і адна супрацоўніца суда, якая трапіла ў аб'ектыў відэакамеры.

Пасля таго, як сталі вядомыя пікантныя падрабязнасці працоўных будняў суддзі, усіх супрацоўніц суда прымусілі пісаць тлумачальныя запіскі - у якіх адносінах яны знаходзіліся з арыштаваным Умаравым.

Тым часам камеры відэаназірання зафіксавалі тры эпізоды атрымання хабару згаданым суддзёй. Падчас апошняга ён і быў затрыманы ў сваім кабінеце. Хабар у памеры $2700 Умараў атрымаў ад адваката Анатоля Гоманава.

Затрыманне для суддзі апынулася поўнай нечаканасцю. Усіх супрацоўнікаў спецслужбы, якія праводзілі затрыманне, ён абклаў трохпавярховым мацюком. У адплату за гэта супрацоўнікі КДБ вывелі яго, ужо трохі «пакамячанага», у кайданках праз цэнтральны ўваход, каб гэта бачылі ўсе супрацоўнікі суда. Юрысту-пасярэдніку, які даваў хабар, была аказаная паслуга - яго вывелі праз чорны ход.

Крыніца паведамляе , што суддзя Умараў і ў турме, дзе ён зараз знаходзіцца, паводзіць сябе неадэкватна: крычыць, што ён намеснік старшыні суда Кастрычніцкага раёна Магілёва, і віну не прызнае.

Тым часам старшыня Кастрычніцкага суда Магілёва Валерый Мазураў, нягледзячы на скандал, застаўся на сваёй пасадзе. Кажуць, што супрацоўнікі суда збіралі подпісы, каб ён застаўся іх кіраўніком.

Варта адзначыць, што суддзя Умараў спецыялізаваўся выключна на крымінальных справах і працаваў у судзе даволі доўгі перыяд часу. Пра тое, што ён нячысты на руку і бярэ хабары, магілёўцы ведалі ўжо даўно. З моманту свайго затрымання (у чэрвені бягучага года) суддзя знаходзіцца за кратамі.

Напісаць каментар 142

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках