5 траўня 2024, Нядзеля, 13:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апошняя фотасесія Мэрылін Манро прададзеная за $41 тысячу

12

На сусветна вядомым аўкцыёне «Freeman» былі прададзеныя апошнія фатаграфіі сэкс-сімвала сярэдзіны дваццатага стагоддзя Мэрылін Манро.

Фотасесія актрысы, якая была знятая за паўтара месяца да яе трагічнай смерці, была прададзеная за 41 тысячу даляраў. Гэтыя здымкі знакаміты фатограф Берт Штэрн зрабіў спецыяльна для часопіса «Vogue». Здымкі праходзілі ў гатэлі «Bel-Air» у Каліфорніі, паведамляе newsofstars.ru.

Усяго было зроблена каля трох тысяч фотаздымкаў. Частку з іх Штэрн апублікаваў у сваёй кнізе. Калекцыя, прададзеная на аўкцыёне, складаецца з дзесяці здымкаў Мэрылін Манро, зробленых у першыя дні працы.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках