5 траўня 2024, Нядзеля, 21:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макей ляціць у Ерэван

8
Макей ляціць у Ерэван

У чацвер і пятніцу ў сталіцы Арменіі пройдзе трэці раунд нефармальных міністэрскіх дыялогаў краін-удзельніц ініцыятывы ЕЗ «Усходняе партнёрства».

Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Як адзначаецца, у рамках мерапрыемства «адбудзецца агульная дыскусія кіраўнікоў МЗС і тэматычная сустрэча з удзелам міністраў адукацыі краін-партнёраў УП. Беларусь у Ерэване будуць прадстаўляць міністр замежных спраў Уладзімір Макей і намеснік міністра адукацыі Віктар Якжык».

У парадак дня нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў уключаныя актуальныя пытанні бягучага стану і перспектыў далейшага развіцця «Усходняга партнёрства», у тым ліку падрыхтоўка трэцяга саміту УП, які пройдзе 28-29 лістапада ў Вільні.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках