5 траўня 2024, Нядзеля, 13:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Васільеў: Беларусы любяць апранацца ў лён, трыкатаж і саломку

50
Васільеў: Беларусы любяць апранацца ў лён, трыкатаж і саломку

Нічога іншага вядомы мадэльер пра беларускую моду не чуў.

Вядомы гісторык моды Аляксандр Васільеў даў прэс-канферэнцыю ў Віцебску, перадае

БелТА.

Закранаючы беларускую моду, Васільеў адзначыў, што яна імкнецца да прыроды, у ёй пануе прыродны ненадакучлівы стыль. «У вас любяць лён, трыкатаж і саломку. Я ведаю, што ў вас недарагое добрае адзенне, але іншай рэпутацыі няма», - канстатаваў ён.

Аляксандр Васільеў таксама адзначыў, што не ведае, якой павінна быць школьная форма.

«Але калі яна рэкамендаваная, калі гэта дзяржаўная навучальная ўстанова, калі ёсць на гэта магчымасці, грошы, гэта было б нядрэнна», - сказаў ён.

Школы бываюць розныя: звычайныя, гімназіі, ліцэі, прыватныя навучальныя ўстановы, - і прымусіць усіх хадзіць у школьнай форме немагчыма, але калі ў навучальнай установе форма заведзеная, тады ўсе яе павінны насіць, перакананы эксперт. «Яна павінна хаваць нейкія класавыя расслаенні. У Беларусі, можа быць, не так прыкметна, што ёсць багатыя і бедныя, і дзеці багатых і бедных бацькоў. Вядома, іншым крыўдна, калі адна дзяўчынка, напрыклад, прыходзіць кожны раз у брэндах-брэндах-брэндах, а іншая не можа сабе гэтага дазволіць. Школьная форма дазволіць гэта нівеліраваць», - падкрэсліў гісторык моды.

У канцэртнай зале «Віцебск» рускі і французскі гісторык моды, калекцыянер, дэкаратар інтэр'ераў, тэатральны мастак, аўтар папулярных кніг і артыкулаў, лектар, тэлевядучы, ганаровы член Расейскай акадэміі мастацтваў Аляксандр Васільеў сёння прачытае трохгадзінную лекцыю «Сучасныя тэндэнцыі моды».

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках