26 красавiка 2024, Пятніца, 0:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алёна Ланская: Для многіх заплаціць $100 не складзе цяжкасцяў

338
Алёна Ланская: Для многіх заплаціць $100 не складзе цяжкасцяў

Спявачка лічыць, што калі чалавек пастаянна ездзіць за куплямі, заплаціць 100 даляраў за выезд для яго не складзе цяжкасцяў.

Пра гэта яна заявіла ў каментары «Белорусским новостям».

«Будзе неабходна, буду плаціць. Калі ёсць закон, я як законапаслухмяны грамадзянін яго выконваю. Пакуль мне незразумела, як схема будзе выглядаць, гэта значыць, як будзе вызначацца, хто едзе за куплямі, а хто не. І ці будзе неабходна плаціць, калі сума купляў будзе менш за 100 даляраў. Калі чалавек пастаянна ездзіць за куплямі, заплаціць 100 даляраў для яго не складзе працы. Бо ён усё роўна застанецца ў выйгрышы, бо за мяжой, у сезон распродажаў асабліва, кошты ніжэй, чым у Беларусі», - адзначыла спявачка Алена Ланская.

Нагадаем, прапанова ўвесці пошліну для беларусаў, якія выязджаюць за мяжу за куплямі, прагучала з боку Лукашэнкі падчас наведвання ААТ «Мотавела» 6 верасня.

«Нас крытыкуюць - бедная, жабрацкая краіна, а нашы людзі да $3 млрд. у год вывозяць за мяжу ў Еўразвяз і прывозяць тавары, якія мы таксама выпускаем», - падкрэсліў Лукашэнка. «Дык вось я даўно даручыў, аж да таго, што выязджаеш за межы, усё роўна за чым, заплаці выязную пошліну. Гэта будзе так: мы цябе на мяжы абслугоўваем - $100 з носа плаці і едзь за мяжу», - заявіў ён.

Напісаць каментар 338

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках