Каталонцы ўтварылі жывы ланцуг даўжынёй у 400 кіламетраў (Відэа)
12- 12.09.2013, 11:42
- 15,471
Прыхільнікі незалежнасці Каталоніі ад Іспаніі ўзяліся за рукі і ўтварылі жывы ланцуг працягласцю ў 400 км.
Паводле ацэнак каталонскага ўрада, у акцыі прынялі ўдзел 1,6 млн чалавек. Ланцуг выбудаваўся па гарадскіх вуліцах, пляжах і шашы ад перадгор'яў Пірэнейскіх гор да Міжземнага мора, паведамляе polit.ru.
Людзі пачалі выбудоўвацца ў жывы ланцуг 11 верасня ў 17:14 па мясцовым часе, што сімвалізавала 1714 год, у які Каталонія ўвайшла ў склад Іспаніі.