4 траўня 2024, Субота, 15:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літву прыбыў духоўны лідар Тыбета Далай-лама

2
У Літву прыбыў духоўны лідар Тыбета Далай-лама

У Вільню ў сераду прыбыў духоўны лідар Тыбета Далай-лама, які прабудзе ў Літве чатыры дні.

Гэта трэці візіт 78-гадовага лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру ў Літву, піша ru.delfi.lt.

Пры сустрэчы госця каля гасцініцы яго аперазалі літоўскай нацыянальнай стужкай з вышытым на ёй літоўскім трохкаляровым сцягам і адной з найважнейшых тыбецкіх будысцкіх мантр Om mani padme hum.

Далай-ламе таксама быў уручаны букет кветак, некаторыя з людзей, якія чакалі яго, трымалі сцяжкі Тыбета. Сярод грамадзян, якія сустракалі Далай-ламу, была і парламенцкі ліберал Даля Куадытэ.

У сераду таксама адбылася прыватная сустрэча прэзідэнта Далі Грыбаўскайтэ з лідарам Тыбета.

«У прэзідэнта адбылася прыватная размова з духоўным лідарам Тыбета Далай-ламай», - сказала BNS прэс-сакратар прэзідэнта Дайва Ульбінайтэ.

Падчас візіту плануецца наведванне Далай-ламай сейма, віленскай ратушы, ён таксама выступіць з лекцыяй.

Далай-лама быў у Літве ў 1991 і ў 2001 гадах. Апошні раз з ім сустрэўся прэзідэнт Валдас Адамкус, сустрэча была ахарактарызаваная як «прыватная размова».

Далай-ламу, які ў 1959 годзе эміграваў у Індыю пасля няўдалага паўстання ў Тыбеце супраць праўлення Кітая, Пекін лічыць сепаратыстам, які падбухторвае да гвалту. Між тым сам духоўны лідар кажа, што хоча ўсяго толькі пашырэння аўтаноміі для сваёй радзімы - Тыбета.

У 1989 годзе Далай-лама атрымаў Нобелеўскую прэмію міру. Ён адмовіўся ад палітычных пасадаў у 2011 годзе.

Фота: DELFI

У Вільню прыбыў духоўны лідар Тыбета Далай-лама. Фота: delfi.lt
Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках