Джэймс Мертль: Грабоўскі вельмі моцны ў барацьбе за шайбу
3- 12.09.2013, 21:09
- 10,505
Адзін з самых паважаных хакейных аналітыкаў Паўночнай Амерыкі выказаўся з нагоды беларускага хакеіста.
Паўночнаамерыканскі хакейны аналітык Джэймс Мертль у інтэрв'ю расейскаму выданню «Спорт-Экспресс» назваў беларуса Міхаіла Грабоўскага адным з самых недаацэненых гульцоў НХЛ.
«Набыццё Грабоўскага - тое, што трэба «Вашынгтону», каб пазмагацца за Кубак Стэнлі. Я па-ранейшаму думаю, што Грабоўскі - адзін з самых недаацэненых хакеістаў лігі, ён вельмі моцны ў барацьбе за шайбу, пры гэтым у яго высокі статыстычны рэйтынг валодання шайбай», - заявіў Мертль, які цягам чатырох сезонаў асвятляў гульні «Таронта».
Нападнік зборнай Беларусі Міхаіл Грабоўскі падпісаў аднагадовы кантракт з «Вашынгтон Кэпіталз» пасля таго, як яго былы клуб «Таронта Мэйпл Ліфс» выставіў беларуса на драфт адмоваў.