28 красавiка 2024, Нядзеля, 2:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Лунінцам «Рэно» ўрэзаўся ў дызель

3

Пасажыраў цягніка эвакуявалі.

Дызель з Баранавічаў, які павінен быў прыбыць у Лунінец у 19.55 12 верасня, не дайшоў да месца прызначэння. Літаральна за хвілін пяць да канчатковай станцыі, прабіўшы на поўным хаду агароджу пад дарожным мостам, у дызель-цягнік урэзаўся аўтамабіль «Рэно-Сценік».

Карэспандэнт Медыя-Палесся, апынуўшыся на месцы падзеі, перадае:

- «Рэно» ўрэзаўся ў дызель-цягнік на поўным хаду, прабіўшы дарожную агароджу. Цягнік працягнуў аўтамабіль метраў на 150-200. Супрацоўнікі РАНС і брыгады хуткай дапамогі, якія прыбылі на месца здарэння, збіралі тое, што засталося ад кіроўцы, па частках... Па знойдзеных дакументах высветлілі, што аўтамабілем кіраваў мужчына 1974 г.н., як мяркуецца, жыхар вёскі Дзятлавічы.

Прадстаўнікі сілавых структур да высвятлення абставінаў здарэння, ад каментароў адмовіліся.

Усе пасажыры дызель-цягніка былі эвакуяваныя. Ім было прапанавана даехаць да вакзала ст.Лунінец аўтобусамі мясцовага аўтапарка.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках