28 красавiка 2024, Нядзеля, 12:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ВДМУ адмяніў закупку дарагіх аўто «з-за недахопу грошай»

9
ВДМУ адмяніў закупку дарагіх аўто «з-за недахопу грошай»

Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт адмяніў тэндэр на закупку двух аўтамабіляў за 700 мільёнаў.

12 верасня, пасля публікацыі ў СМІ, Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт адмяніў тэндэр на закупку «Volkswagen Caravelle» за 502 775 000 рублёў і ГАЗ-2705-264 «Газэль-Бізнэс» за 180 034 000 рублёў, пішуць «Народныя навіны Віцебска».

У дакументацыі тэндэру, які быў размешчаны 6 верасня, паведамлялася, што першы аўтамабіль спатрэбіўся ВДМУ для дастаўкі вучэбна-метадычных матэрыялаў патрэбных для арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу, а другі - для перавозкі грузаў па тэрыторыі Беларусі і Расеі.

У пратаколе аб адмене аўкцыёну паведамляецца, што такое рашэнне было прынята, цытуем, «у сувязі з адсутнасцю грашовых сродкаў». Куды за 6 дзён падзеліся амаль 700 мільёнаў рублёў, назапашаныя ўніверсітэтам на куплю гэтак неабходных аўто, яшчэ неабходна высветліць.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках