27 красавiка 2024, Субота, 21:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ролік «Будзьма беларусамі!» пераклалі на пяць моў (Відэа)

19

Анімацыйны фільм «Будзьма беларусамі!», які стаў адным з самых яркіх праектаў аднайменнай грамадскай кампаніі, выйшаў у перакладзе на чэшскую мову.

Пра гэта паведаміў БелаПАН PR-мэнэджэр праекта Алесь Плотка.

Гэта ўжо пятая моўная адаптацыя мультфільма. Раней пабачылі свет руская, польская, англійская і шведская версіі. Пераклад тэксту Лявона Вольскага на чэшскую мову быў зроблены Максімам Бяляўскім і адрэдагаваны Веранікай Наватнюк.

Аўтары роліка ўпэўненыя, што анімацыя стане добрай падтрымкай міжкультурных адносінаў паміж Беларуссю і Чэхіяй, дзе беларусы афіцыйна атрымалі статус нацыянальнай меншасці.

«Мультфільм стаў сацыяльным імператывам, выклікаўшы ў большасці гледачоў пачуццё гонару за сваю краіну, паказаў агульныя дасягненні, рэальных герояў гісторыі і паспрыяў разбурэнню негатыўных шаблонаў. Анімацыйны фільм быў створаны дзеля пераадолення стэрэатыпаў пра беларускую «памяркоўнасць» і меркавання пра тое, што ў беларусаў гісторыя пачынаецца толькі з 1917 года. Больш чым за год «жыцця» фільм стаў сапраўднай візітнай карткай», - адзначыў Плотка. Анімацыя ўдзельнічала ў шэрагу міжнародных фестываляў, мае ўзнагароды фестываляў AD.NAK! Festival, Uzupis International Film Festival, One short film fest, White Square festival, Кіеўскага міжнароднага фестывалю рэкламы.

Над ролікам працавалі рэкламіст Юлія Ляшкевіч, Юлія Рудзіцкая, саўндтрэк выканаў Аляксандр Памідораў.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках