28 красавiка 2024, Нядзеля, 4:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Будучых уладальнікаў iPhone 5s папярэджваюць пра небяспеку

26
Будучых уладальнікаў iPhone 5s папярэджваюць пра небяспеку

Эксперты ў галіне бяспекі лічаць, што пасля выхаду новых смартфонаў Apple можа назірацца рост злачыннасці і, у прыватнасці, крадзяжоў.

Тэхналогія Touch ID і сканар адбіткаў пальцаў закліканыя захаваць у недатыкальнасці персанальныя дадзеныя карыстальніка. Аднак на справе ўладальнік iPhone 5s можа пацярпець не толькі ад крадзяжу, але і ад гвалту, піша onliner.by.

Марк Роджэрс з амерыканскай кампаніі Lookout лічыць, што зламыснікі будуць дзейнічаць больш агрэсіўна, змушаючы ахвяру зняць блакаванне, аж да ампутацыі пальцаў. Варта адзначыць, што ўбудаваны ў смартфон сэнсар успрымае толькі «жывыя» часткі цела, калі пульс адсутнічае, то разблакаваць iPhone 5s не атрымаецца, але пра гэта злачынец можа і не ведаць.

Таксама спецыялісты ў вобласці інфармацыйнай бяспекі сумняюцца ў эфектыўнасці абранай сістэмы абароны - у адрозненне ад паролю змяніць адбітак пальца нельга. Жадаючыя ж атрымаць доступ да смартфона ахвяры могуць без праблем здабыць адбіткі – з кубка, напрыклад, ці іншых прадметаў.

Apple, у сваю чаргу, запэўнівае, што тэхналогія Touch ID рэвалюцыянізуе падыход да бяспекі, піша The Daily Mail.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках