27 красавiка 2024, Субота, 23:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Домрачава ўвайшла ў дзесятку самых багатых біятланістак

26
Домрачава ўвайшла ў дзесятку самых багатых біятланістак

Прыма беларускага біятлона Дар'я Домрачава, якая фінішавала на другім радку агульнага заліку па выніках мінулага сезону, увайшла ў дзесятку самых багатых біятланістак.

Па выніках года спартсменка зарабіла 131 400 еўра прызавых, з іх 110 400 у асабістых гонках, 20 000 - за выніковую пазіцыю ў генеральнай класіфікацыі, за нашэнне чырвонага біба - 1 000. Такім чынам, беларуска размясцілася на другім месцы рэйтынгу, саступіўшы толькі пераможцы сезона Туры Бергер, якая ўстанавіла новы рэкорд па прызавым, піша «Прессбол».

Варта адзначыць, што рэальнае суперніцтва паміж Бергер і Домрачавай спынілася яшчэ да Новага года, прычым, у адрозненне ад Туры, па частцы заробкаў Домрачавай яшчэ і не вельмі пашанцавала з камандай. Восем эстафетных спробаў (два мікста і шэсць жаночых) не прынеслі беларусцы ні цэнта.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках