27 красавiка 2024, Субота, 21:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасяджэнне «саюзнага» Саўміна перанеслі на кастрычнік

3
Пасяджэнне «саюзнага» Саўміна перанеслі на кастрычнік

Пасяджэнне Савета міністраў «саюзнай дзяржавы», хутчэй за ўсё, будзе перанесена на кастрычнік.

«Так як афіцыйнай рассылкі запрашэнняў, матэрыялаў да пасяджэння яшчэ не было, мабыць, пасяджэнне «саюзнага» Саўміна адбудзецца па тэхнічных прычынах некалькі пазней», - паведаміла БелаПАН інфармаваная крыніца.

У якасці магчымага часу правядзення пасяджэння «саюзнага» Саўміна называецца першая палова кастрычніка.

Нагадаем, планавалася, што пасяджэнне Саюзнага ўрада пройдзе ў Маскве 17 верасня. У яго парадку дня - пытанне аб узгадненні нафтавага балансу Беларусі і Расеі да канца 2013 года. Акрамя таго, беларускі бок ініцыяваў абмеркаваць пытанне аб падпісанні нафтавага балансу на 2014 год.

З пачатку гэтага года, нагадаем, Расея ажыццяўляе пастаўкі нафты ў Беларусь у рамках графікаў паставак, якія зацвярджаюцца штоквартальна.

Па інфармацыі агенцтва, расейскі бок увязваў падпісанне паліўна-энергетычнага балансу з ходам рэалізацыі беларуска-расейскіх праектаў у прамысловай сферы. Да цяперашняга часу вызначаныя пяць такіх праектаў.

Між тым пасля затрымання 26 жніўня ў Менску гендырэктара «Уралкалію» Уладзіслава Баўмгертнера адносіны паміж Расеяй і Беларуссю абвастрыліся. Афіцыйныя прадстаўнікі Расеі неаднаразова заяўлялі пра недапушчальнасць дзеянняў праваахоўных органаў Беларусі і заклікалі афіцыйны Менск вызваліць Баўмгертнера, які знаходзіўся ў беларускай сталіцы па запрашэнні прэм'ер-міністра Беларусі.

Па паведамленнях расейскіх інфармагенцтваў, бліжэйшая сустрэча прэм'ер-міністраў Беларусі і Расеі можа адбыцца 24-25 верасня ў Казахстане на пасяджэнні Вышэйшага еўразійскага савета.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках