28 красавiка 2024, Нядзеля, 5:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбух на палігоне пад Менскам: адзін загінулы, пяцёра параненыя

176
Выбух на палігоне пад Менскам: адзін загінулы, пяцёра параненыя

Выкладчык Вайсковай акадэміі Беларусі загінуў на стрэльбішчы, пяць курсантаў атрымалі траўмы.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінабароны.

«13 верасня 2013 года на вайсковым стрэльбішча падчас заняткаў вайскова-інжынернай падрыхтоўкай ў выніку міжвольнага падрыву трацілавай шашкі смяротна траўмаваны афіцэр - выкладчык Вайсковай акадэміі, пяць курсантаў атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці», - значыцца ў паведамленні.

Пацярпелым нададзеная своечасовая медыцынская дапамога і робяцца захады для іхнага лячэння.

«Загінулы падпалкоўнік Лістапад Барыс Аляксандравіч меў 20-гадовы досвед працы з выбухованебяспечнымі матэрыяламі.

Прычыны здарэння высвятляюцца», - адзначаюць у Мінабароны.

«Ніякіх падрабязнасцяў акрамя таго, што апублікавана на афіцыйным сайце Міністэрства абароны. Гэта адбылося ў інжынерным мястэчку вайсковага стрэльбішча пад Менскам. Прычыны здарэння высвятляюцца. Цяпер на месцы працуе следчая група і розныя камісіі», - паведаміў сайту charter97.org прэс-сакратар Мінабароны Уладзімір Макараў.

Напісаць каментар 176

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках