28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Начальнік Брэсцкай мытні пра пошліну ў $100: Казаць, што я думаю, некарэктна

28
Начальнік Брэсцкай мытні пра пошліну ў $100: Казаць, што я думаю, некарэктна

Начальнік Брэсцкай мытні Леанід Досаў лічыць некарэктным выказвацца як грамадзяніну наконт ідэі па ўвядзенні выязной пошліны.

Кіраўніцтва Брэсцкай мытні на скліканай для журналістаў прэс-канферэнцыі адрапартавала аб дзейнасці сваёй структуры ў гэтым годзе. Па словах начальніка мытні Леаніда Досава, за восем месяцаў гэтага года ў рэспубліканскі бюджэт было пералічана 2,6 трыльёна беларускіх рублёў, а пры правядзенні мытнага кантролю і спецыяльных мерапрыемстваў было выяўлена 2718 правапарушэнняў з узбуджэннем двух дзесяткаў крымінальных спраў (восем з якіх - за кантрабанду).

Была агучана і яшчэ адна лічба - з пачатку 2013-га года брэсцкімі мытнікамі было спынена 150 спробаў дачы хабараў. Праўда, і самі мытнікі нярэдка аказваюцца ў ліку правапарушальнікаў: па запэўненнях Досава, пры выяўленні кожнага падобнага выпадку праводзіцца сур'ёзны «разбор палётаў» з перадачай матэрыялаў у праваахоўныя органы.

Як паведамляе карэспандэнт charter97.org, журналісты задалі Леаніду Досаву і пытанне, якое тычыцца намераў беларускіх уладаў увесці пошліну для грамадзян сваёй краіны, якія выязджаюць за мяжу. Спаслаўшыся на заявы віцэ-прэм'ера Пятра Пракаповіча, што ў выпадку ўвядзення, гэтая пошліна не закране грамадзян, якія адпраўляюцца ў турыстычныя паездкі, Досаў дадаў: «Гэта не ў сферы дзейнасці і не ў кампетэнцыі начальніка мытні, не звязана непасрэдна з нашай працай. А пачынаць каментары, што я думаю як грамадзянін і да таго падобнае, будзе некарэктным».

Затое начальнік мытні пахваліўся, што ў Брэсце ў хуткім часе можа з'явіцца «фірмовая» вуліца - ці то Мытная, ці то Таможенная. Хутчэй за ўсё, назавуць ёю адзін з участкаў, які прымыкае да аўтамабільнага пункта пропуску «Варшаўскі мост».

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках