27 красавiка 2024, Субота, 22:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанэлай, што прамантачыла мільёны, была беларуска са Слоніма

63

Скандал з пышным святам «дачкі» расейскага міністра Мантурава атрымаў нечаканую развязку.

У цэнтры скандалу, звязанага з «днём народзінаў» дачкі міністра прамысловасці і гандлю Расеі Дзяніса Мантурава, апынулася беларуска Леанэла Мазепа, цёзка Леанэлы Мантуравай.

«Сціплае свята» стала галоўнай тэмай, што абмяркоўвалася ў Рунэце. Часопіс «Ролінг Стоўн» паведаміў, што на дзень нараджэння былі запрошаныя Мікалай Баскаў, Рыгор Лепс, Філіп Кіркораў, Цімаці, Валерый Меладзэ, Алсу... Вёў свята тэлевядоўца Андрэй Малахаў. Паводле самых сціплых падлікаў, урачыстасць пацягнула на паўмільёна еўра, піша «Інтэрфакс».

Аднак, як высветлілася, часопіс пераблытаў двух дзяўчат: нягледзячы на тое, што на некаторых фота, узятых з сацыяльных сетак, прысутнічае 18-гадовая Мантурава, гаворка ідзе не пра яе дзень народзінаў, а пра 20-годдзе яе аднакурсніцы Леанэлы Мазепы.

Промотавшей миллионы Леонеллой оказалась белоруска из Слонима

Пра гэта, як сцвярджае tjournal.ru, заявіла самая Мантурава. «Са слоў Мантуравай, на фотаздымках Rolling Stone намаляваная ейная цёзка і сяброўка Леанэла Мазепа, «жонка аднаго ўплывовага чалавека» і аднакурсніца Мантуравай», - піша рэсурс.

Промотавшей миллионы Леонеллой оказалась белоруска из Слонима

Таксама сітуацыю пракаментаваў Андрэй Малахаў. «Гэтая Леанэла на фота з Беларусі! Вучыцца з дачкой міністра ў МДУ», напісаў А.Малахаў у Твітэры. «Дачка міністра была ў сукенцы з Zara. Сціпла. Я ўручаў іншай Леоне грамату за дапамогу героям ПГ», - дадаў ён у наступным твіце.

Промотавшей миллионы Леонеллой оказалась белоруска из Слонима

Дык хто такая Леанэла Мазепа? Напраўду, звестак пра яе мала: профіль на «модным» сайце fashiontime.ru, профіль на рэсурсе photosight.ru, у якім пазначана, што Леанэла Мазепа родам са Слоніма, а таксама пазначаная дата нараджэння - 29 студзеня 1992 года. Так што Л.Мазепе ўжо 21 год.

Промотавшей миллионы Леонеллой оказалась белоруска из Слонима
Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках