28 красавiка 2024, Нядзеля, 8:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суркоў вяртаецца ў адміністрацыю Пуціна

10
Суркоў вяртаецца ў адміністрацыю Пуціна

Экс-намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта РФ можа заняцца ўсёй СНД або асобнымі, ключавымі краінамі.

Пра тое, што Ўладзіслаў Суркоў, які пакінуў у траўні пасаду віцэ-прэм'ера ўрада, вяртаецца ва ўладу ў статусе памочніка прэзідэнта краіны, паведамілі «Газете.Ru» дасведчаныя крыніцы. Указ аб прызначэнні Ўладзіслава Суркова памочнікам прэзідэнта гатовы і чакае свайго падпісання, аб новым прызначэнні можа быць абвешчана ўжо на наступным тыдні.

Адным з галоўных кірункаў, якімі Суркоў зоймецца ў АП, стануць расейска-ўкраінскія стасункі. Пакуль незразумела, ці ўвойдзе ў сфэру ягонай кампэтэнцыі ўзаемадзеянне з Абхазіяй і Паўднёвай Асеціяй, якая знаходзілася ў вядзенні Таццяны Голікавай, што змяніла адміністрацыю прэзідэнта на падліковую палату. Акрамя таго, невядома, ці адыдзе да Суркова ўся СНД ці толькі асобныя, ключавыя краіны, у тым ліку Беларусь.

Раней у АП Суркоў апекаваўся ўнутранай палітыкай, якой цяпер займаецца Вячаслаў Валодзін, а ва ўрадзе ён займаўся інавацыямі, у тым ліку працай з інавацыйным цэнтрам «Сколкава».

Фота: lenta.ru

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках