28 красавiка 2024, Нядзеля, 1:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сярэдні кошт арэнды «аднапакаёўкі» ў Менску - $375

67
Сярэдні кошт арэнды «аднапакаёўкі» ў Менску - $375

У Менску кошт арэнды аднапакаёвай кватэры ў жніўні ў сярэднім склаў $375, што на 19% больш, чым напачатку года.

Пра гэта паведаміла БелТА намесніца дырэктара арэнды жылля групы кампаній «Твая сталіца» Валянціна Сенчыхіна.

Кошт арэнды двухпакаёвай кватэры з пачатку года ўзрос на 20%, сярэдні кошт у жніўні склаў $472. Кошт арэнды трохпакаёвай кватэры ў апошнім месяцы лета ў сярэднім замацаваўся на ўзроўні $503, што складае 118% да студзеня гэтага года.

Паводле інфармацыі Валянціны Сенчыхінай, апошнія два месяцы кошт арэнды кватэр у Менску заставаўся прыкладна на адным узроўні. Самыя значныя скачкі коштаў у гэтым годзе назіраліся на аднапакаёвыя кватэры ў сакавіку (у сярэднім на 6%) і ліпені (на 11%), на двухпакаёвыя (на 19%) і трохпакаёвыя (на 18%) кватэры ў ліпені.

Таксама Валянціна Сенчыхіна адзначыла, што з першых дзён верасня попыт на арэнду кватэр у Менску добра знізіўся.

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках