27 красавiка 2024, Субота, 18:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Газпром» пабудуе ў Менску вежу вышынёй 182 метры

45
«Газпром» пабудуе ў Менску вежу вышынёй 182 метры

Праект комплексу быў прадстаўлены сёння Лукашэнку і будзе праходзіць далейшае ўзгадненне.

«Комплекс будзе размешчаны ў межах вул.Філімонава і прасп.Незалежнасці, у яго ўвойдуць розныя аб'екты, кампазіцыйна складзеныя ў адзіны архітэктурны ансамбль вакол цэнтральнай плошчы, - паведамляе прэс-служба «Газпрома». - Яскравы архітэктурны вобраз комплексу арганічна дастасуецца да існай забудовы, візуальна падкрэсліць будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і будзе спалучацца з іншымі вышыннымі аб'ектамі ў гэтай частцы горада. Пры будаўніцтве галоўнага 31-павярховага будынка комплексу (вышыня 182 метры) будуць ужытыя планіровачныя і інжынерныя развязкі сусветнага ўзроўню, якія дазваляюць стварыць энэргаэфэктыўны, бяспечны і экалагічны аб'ект».

У вышынным будынку размесцяцца ўсе кампаніі «Газпрома», размешчаныя ў Менску. Паміж жылымі дамамі на вуліцы Філімонава і асноўнымі будынкамі комплексу будуць размешчаныя аб'екты сацыяльнай інфраструктуры.

«Шматпрофільны медыцынскі цэнтр, абсталяваны сучасным абсталяваннем, будзе абслугоўваць як супрацоўнікаў «Газпрома», так і жыхароў места. Кожны ахвотны зможа стаць наведнікам спартовага і дзіцячага цэнтраў, скарыстацца паслугамі басэйна, спартовых залаў, фітнэс-цэнтра і спа-комплексу», - адзначае прэс-служба.

Нагадаем, комплекс «Газпрома» пабудуюць на месцы аўтавакзала «Маскоўскі». Мясцовыя жыхары збіраюць подпісы супраць руйнавання вакзала.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках