27 красавiка 2024, Субота, 16:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канадзец знайшоў 107-гадовае пасланне ў бутэльцы

9
Канадзец знайшоў 107-гадовае пасланне ў бутэльцы

Мужчына знайшоў на адным з пляжаў у акрузе Тафіна бутэльку з лістом, які можна ўважаць за самае старое такое пасланне з калі-небудзь знойдзеных.

Цыдулка датаваная 1906 годам, паведамляе Metro.

Стыў Турбэр з Кортні выявіў запячатаную бутэльку з лістом унутры, вынесеную прыбоем на берагі бухты. Турбэр знайшоў пляшку, якая ляжала на пяску ў тым месцы, дзе надоечы вяліся раскопкі ў рамках праекта аднаўлення паркаў Канады, піша Lenta.ru.

Стыў адмовіўся адкаркоўваць знойдзеную бутэльку, аднак праз шкло можна разглядзець частку тэксту ліста. Пісулька, датаваная 29 вераснем 1906 года, падпісаная Эрлам Уілардам, які плыў з Сан-Францыска ў Бэлінгем на параплаве «Рэнье». У лісце Эрл таксама дае свой адрас у Бэлінгеме, дзе цяпер знаходзіцца чыгуначны музэй.

У 2012 годзе шатландскі рыбак Эндру Ліпэр знайшоў 97-гадовую пляшку з лістом на Шэтландскіх выспах. Тады стогадовая знаходка ўвайшла ў Кнігу рэкордаў Гінэса як найстарэйшае «бутэлькавае пасланне». Стыў Турбэр таксама мерыцца падаць заяўку на ўнясенне знойдзенага ім ліста ў кнігу рэкордаў Гінэса.

Гэткія лісты час ад часу выяўляюцца на розных берагах свету. Уладальнікі такіх знаходак зазвычай шукаюць іхных аўтараў або адрасатаў, каб перадаць ім памятную цыдулку.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках