28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія біятланісты ўзялі тры ўзнагароды на чэмпіянаце Украіны

3
Беларускія біятланісты ўзялі тры ўзнагароды на чэмпіянаце Украіны

На чэмпіянаце Украіны ў летнім біятлоне беларускія спартоўцы здабылі тры ўзнагароды.

Лідарка беларускай зборнай Дар'я Домрачава атрымала перамогу ў спрынтэрскай гонцы з вынікам 18 хв. 38,1 сек, дапусціўшы 1 пудла падчас стральбы, піша БелТА.

Другое месца ва ўкраінкі Алены Підгрушной, якая адстала на 36,2 сек (1 пудла), а трэцяй была яшчэ адная беларуска Анастасія Дубарэзава (адставанне ад пераможцы 46,8 сек; 1). У мужчынскім спрынце лепшымі сталі гаспадары спаборніцтваў Сяргей Сямёнаў (22 мін. 10,7 сек.; 1) і Дзмітрый Підручный (14,4; 0), а трэцяе месца заняў беларускі біятланіст Сяргей Алянішка (17,8 сек; 1 ). Адразу ўслед за прызёрамі фінішаваў яшчэ адзін беларус Сяргей Новікаў (30,1 сек; 0). У суботу, 14 верасня, адбудуцца гонкі пераследу ў мужчын і жанчын.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках