27 красавiка 2024, Субота, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МТС не могуць прадаць ужо чатыры гады

26
МТС не могуць прадаць ужо чатыры гады

«Белтэлекам» правядзе прэзентацыю аўкцыёну па продажы дзяржаўнай долі ў СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы».

Яна пройдзе ў Менску 19 верасня, піша БелТА.

Дзяржаўная доля Беларусі ў статутным капітале беларуска-расейскага аператара «Мабільныя ТэлеСістэмы» складае 51% і знаходзіцца ў гаспадарчым падпарадкаванні нацыянальнага аператара «Белтэлекам».

Дзяржаўная доля ў МТС прадаецца ўжо на працягу амаль чатырох гадоў. Увесь гэты час ідзе праца па пошуку пакупніка.

Папярэдняя прэзентацыя па продажы дзярждолі ў кампаніі СТАА «МТС» адбылася 2 лістапада 2012 года. Тады на мерапрыемства было запрошана 45 кампаній. Дзяржава планавала прадаць долю ў 51% статутнага фонду прадпрыемства мінімум за 1 млрд. даляраў

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках