29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абаненты byfly просяць «Белтэлекам» палепшыць доступ у інтэрнэт

151
Абаненты byfly просяць «Белтэлекам» палепшыць доступ у інтэрнэт

Карыстальнікі правайдэра byfly пачалі збор подпісаў пад зваротам да кіраўніка «Белтэлекама» Сяргея Папкова.

«Палепшыце якасць паслуг доступу ў сетку інтэрнэт» - звяртаюцца да яго абаненты, якія размясцілі адпаведную петыцыю на сайце change.org.

«Паслугамі высака хуткаснага доступу ў інтэрнэт, якія прадстаўляюцца РУП «Белтэлекам», карыстаюцца больш за мільён чалавек. На афіцыйным сайце брэнда byfly пазначана, што «byfly - гэта якасны і надзейны Інтэрнэт, даступны абанентам ва ўсіх гарадах Рэспублікі Беларусь». Аднак з гэтым не згодныя дзясяткі і сотні тысяч абанентаў. Пастаянна назіраюцца абрывы сувязі, у многіх карыстальнікаў праблемы не вырашаюцца нават пасля дзясятка зваротаў у службу падтрымкі і працы «майстроў» на месцы», - кажуць аўтары ліста.

Яны звяртаюць увагу на праблемы з доступам да некаторых сайтаў, у тым ліку да папулярных сацыяльных сетак, і адзначаюць, што абрывы сувязі ніяк не кампенсуюцца.

«У той час як карыстальнікі плацяць абаненцкую плату, яны не маюць доступу ў інтэрнэт. Сітуацыю тэрмінова неабходна выправіць» - гаворыцца ў лісце.

Напісаць каментар 151

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках