Мытнікі канфіскавалі ў апазіцыянера кнігу пра Лукашэнку
39- 15.09.2013, 8:29
- 29,377
Аляксандр Малочка быў затрыманы 14 верасня на мяжы пры вяртанні з Літвы ў Беларусь.
Мытнікі канфіскавалі ў яго для экспертызы кнігу Валерыя Карбалевіча «Аляксандр Лукашэнка. Палітычны партрэт». Сказалі, будуць правяраць на экстрэмізм, паведамляе прэс - служба АГП.
Надгляд доўжыўся больш за дзве з паловай гадзіны. Мытнікам не спадабалася назва выдавецтва, у якім выйшла кніга - «Партызан». «Вы, значыць, нейкі прадстаўнік апазіцыі», - казалі яны.
Пярэчанні Аляксандра Малочкі, што ён не з'яўляецца ўладальнікам гэтага выдавецтва, якое знаходзіцца, да слова сказаць, у Расеі, а толькі ўладальнікам аднаго - адзінага асобніка кнігі, мытню не супакоілі. Кнігу канфіскавалі, склаўшы акт адбору. «Паабяцалі, што па выніках экспертызы са мной будуць размаўляць супрацоўнікі КДБ, - распавядае актывіст. - Дарэчы, кніга перасекла са мной мяжу з Беларусі ў Літву зусім бесперашкодна, яна ездзіць са мной у машыне - проста чытаў у чарзе на мяжы».