19 красавiка 2024, Пятніца, 2:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Клімаў: Беларусы ператвараюцца ў крымінальную нацыю

54

Беларускія турмы не перавыхоўваюць злачынцаў, а ствараюць новых.

Тройчы палітвязень, бізнэсмэн і былы дэпутат Вярхоўнага Савета Андрэй Клімаў у інтэрв'ю тэлеканалу «Белсат» распавёў, як грамадзяне нашай краіны ператварыліся ў нацыю крымінальнікаў.

На днях арганізацыя «Платформа» апублікавала цікавую інфармацыю - зарплаты зняволеных Наваполацкай калоніі за год. Паводле гэтых дадзеных, людзі за сваю працу за кратамі атрымліваюць Br 300 за месяц. За гэтыя грошы нельга нават купіць прадуктаў. Калі ж зняволены будзе харчавацца толькі тым, што даюць у калоніі, то памрэ ад знясілення на працягу года, упэўнены Андрэй Клімаў. І гэта - адна з прычын росту злачынстваў. «Чалавек, які галадаў і цярпеў знявагі ў турме, калі выходзіць на волю, то ідзе «рэзаць - забіваць», - упэўнены ён.

«Вязень смуткаваў, што не забіў дзевяцігадовую дзяўчынку...»

Былы дэпутат мяркуе, што колькасць зняволеных у Беларусі - 22 тысячы паводле апошніх афіцыйных дадзеных - гэта не перабольшанне. Сёння з-за кратаў неабходна вызваліць палітвязняў, за эканамічныя злачынствы можна караць штрафам, не саджаць непаўналетніх. Але гэтыя катэгорыі - зусім невялікі адсотак ад агульнай колькасці зняволеных, якіх, са слоў Андрэя Клімава, пакаралі справядліва.

Проста беларусы пасля прыходу да ўлады Лукашэнкі хутка ператварыліся ў крымінальную нацыю. «У нашай краіне - крадзяжы, рабаванні, гвалт...Вы не ўяўляеце, чаго я наслухаўся, седзячы ў турмах. Еду па этапе ў Мазыр, у адным купэ (калі можна так сказаць) - чалавек пятнаццаць. Адзін мужык паўдарогі смуткаваў: як жа я не забіў тую дзевяцігадовую дзяўчынку! - Чаму? - Яна стала сведкай. Маму забіў, а дзяўчынку пашкадаваў. А яна яго апазнала», - распавядае ён.

«У Мазыры са мной любіў гуляць інтэлігентны пажылы чалавек...За што сядзіць? Першы раз застаў жонку з палюбоўнікам, забіў палюбоўніка, атрымаў толькі 8 гадоў. Выйшаў - забіў жонку. Атрымаў 15 гадоў - сядзіць задаволены і шчаслівы!» - працягвае прыводзіць прыклады госць тэлеканала.

«Беларусы перасталі выконваць законы пасля рэферэндуму»

Са слоў Андрэя Клімава, усё пачалося з рэферэндуму 1996 года, які быццам бы насіў рэкамендацыйны характар, але, спасылаючыся на яго, перавярнулі ўсё ў краіне. «З таго часу, як у нашай дзяржаве ўсё вырашае ўказ, які можна трактаваць як заўгодна, і нават пастановы выканкамаў замянілі сабой законы, - людзі пайшлі ў разнос. Закон ператварыўся ў парог, які ўсё імкнуцца абысці», - мяркуе Андрэй Клімаў.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках