29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цяжарную сястру Ігара Пцічкіна будуць судзіць

39
Цяжарную сястру Ігара Пцічкіна будуць судзіць

Затрыманых 14 верасня ў Менску ўдзельнікаў акцыі памяці загінулага на «Валадарцы» менчука чакае суд.

Сваякі і сябры Ігара Пцічкіна, які паводле афіцыйнай версіі памёр у СІЗА № 1 ад сардэчнага прыступу, мелі намер правесці хвіліну маўчання ля сцен следчага ізалятара - пакласці кветкі і запаліць свечкі, нагадвае БелаПАН.

Пяцёра ўдзельнікаў акцыі, у тым ліку цяжарная сястра загінулага Ірына Мірановіч, былі затрыманыя і дастаўленыя ў Цэнтральны РУУС. Туды ж былі дастаўлены журналісты Алег Груздзіловіч, Ірына Арэхоўская і Ганна Бадзяка, якія асвятлялі акцыю.

Праз тры гадзіны журналістаў адпусцілі. У дачыненні да астатніх праведзены адміністрацыйныя працэдуры. Ірына Мірановіч, якая знаходзіцца на дзявятым месяцы цяжарнасці, была адпушчаная з міліцыі. Ёй уручылі позву, якая прадпісвае з'явіцца 16 верасня ў суд Цэнтральнага раёна. Астатнія ўсё яшчэ застаюцца ў міліцыі. Не выключана, што яны будуць заставацца пад вартай да суда.

Праваабаронцы таксама паведамілі пра затрыманне сёння ў Менску Андрэя Бандарэнкі, кіраўніка прыватнай культурна - асветніцкай установы «Платформы іннавейшн», якая аказвала дапамогу сваякам Пцічкіна. Ён таксама меў намер узяць удзел у памінальнай акцыі каля СІЗА. Бандарэнку даставілі ў Маскоўскае РУУС.

Фота: БелаПАН

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках