29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паводка ў ЗША: пяцёра загінулых, сотні зніклых без вестак

13

В амеУ амерыканскім штаце Каларада працягваецца буйнамаштабная выратавальная аперацыя пасля наймацнейшай паводкі.

У выніку стыхійнага бедства па меншай меры 5 чалавек загінулі і больш за 200 лічацца зніклымі без вестак, паведамляе BBC.

Фото: Reuters

Тысячы людзей вымушаныя эвакуіравацца з пацярпелых раёнаў. Нацыянальная гвардыя выкарыстала для эвакуацыі людзей вайсковую тэхніку.

Са слоў прадстаўніка акругі Боўдэр, больш за 200 жыхароў акругі лічацца прапаўшымі без вестак, аднак ён не выключыў, што некаторыя людзі пакінулі свае дамы самастойна і знаходзяцца ў бяспецы.

Улады ахопленых паводкай акругаў папярэдзілі, што колькасць загінулых можа ўзрасці. «Я спадзяюся і малюся, што гэта не так, але, улічваючы аб'ём разбурэнняў у некаторых з гэтых закрытых каньёнаў, вялікая верагоднасць новых ахвяр», - сказаў шэрыф акругі Боўдэр Джо Пеле.

Хоць паводкавыя воды меншаюць, метэаролагі прагназуюць новыя ліўневыя дажджы і штормы.

Фото: Global Look Press

Выратавальная аперацыя

У пошукава -выратавальных працах бяруць удзел верталёты берагавой аховы ЗША, а таксама вайсковыя і паліцэйскія падраздзяленні. Аднак улады папярэджваюць, што аперацыя па выратаванні і эвакуацыі пацярпелых можа працягнуцца яшчэ некалькі дзён, паведамляе агенцтва Франс прэс.

Работы ўскладняюцца тым, што пашкоджана тэлефонная сувязь. У многіх месцах не працуюць і мабільныя тэлефоны праз пашкоджанні антэн, якія забяспечваюць сотавую сувязь. Пашкоджаны таксама блізу 30 мастоў і некалькі сотняў кіламетраў дарог.

Са слоў шэрыфа Джо Пеле, ратавальнікі не змаглі дабрацца да некаторых раёнаў, дзе асабліва моцна пашкоджаныя дарогі.

Верталёты і аўтамабільныя калоны Нацыянальнай гвардыі дабраліся да аддаленых паселішчаў каньёна у парогах Скалістых гор, дзе многія жыхары іх з нецярпеннем чакалі. Аднак далёка не ўсе выказвалі жаданне эвакуіравацца. Дзясяткі людзей у ізаляванай камуне ў перадгорнай вёсцы Джэймстаўн вырашылі застацца і даглядаць за сваімі дамамі, нягледзячы на папярэджанні мясцовых уладаў аб неабходнасці эвакуацыі.

Нацыянальная гвардыя выкарыстоўвае вялікія грузавікі, каб прабрацца праз паводку ў горадзе Ліёне і даставіць запасы харчавання тым, хто застаецца адрэзаным вадой ад астатняга свету.

Проліўні прывялі да сур'ёзных разбурэнняў і эвакуацыі больш за 2,5 тысяч чалавек.

За мінулы тыдзень у Каларада выпала больш за 38 см ападкаў - амаль палова сярэднегадавога ўзроўню.

У нядзелю зноў чакаюцца штормы з проліўнямі. Аднак паведамляецца, што вада стала змяншацца.

Прэзідэнт ЗША Барак Абама напярэдадні ўвёў у затопленых раёнах рэжым надзвычайнай сітуацыі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках