19 красавiка 2024, Пятніца, 20:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Раснафта» хоча купіць долю Керымава ў «Уралкалій»

15
«Раснафта» хоча купіць долю Керымава ў «Уралкалій»

Кампанія «Раснафта» ўключылася ў барацьбу за долю мільярдэра Сулеймана Керымава ў найбуйнейшага сусветнага вытворцы калійных угнаенняў.

Гэта можа паставіць пад пытанне завяршэнне угоды з банкірам Уладзімірам Коганам, паведаміла блізкая да перамоў крыніца агенцтва «Прайм» у нядзелю.

«Падобна на тое, што Сечын абыходзіць Когана. Прынамсі, пакуль», - сказала крыніца. У «Раснафты» адмовіліся каментаваць гэтую інфармацыю.

У пятніцу крыніца паведамляла, што Коган выкупляе долю Керымава ў «Уралкалій» за 3,7 мільярды даляраў і ўжо заплаціў першы транш.

Пра магчымасць продажу Керымавым пакета ў 21,75% акцый «Уралкалія» стала вядома на фоне канфлікту кампаніі з афіцыйным Менскам, які разгарэўся пасля спынення партнёрства з найбуйнейшым прадпрыемствам рэспублікі - «Беларуськаліем».

Нагадаем, «Уралкалій» 30 ліпеня абвясціў аб спыненні экспартных продажаў праз Беларускую калійную кампанію - СП кампаніі і беларускага дзяржаўнага вытворцы угнаенняў «Беларуськалій». На працягу васьмі гадоў «Уралкалій» і «Беларуськалій» прадавалі сваю прадукцыю толькі праз БКК, на долю якой даводзілася, паводле звестак самой кампаніі, звыш 40 працэнтаў сусветнага рынку калійных угнаенняў.

Пасля выхаду «Уралкалія» з БКК, Уладзіслаў Баўмгертнэр быў затрыманы 26 жніўня ў Менску пасля завяршэння перамоў з беларускім прэм'ерам Міхаілам Мясніковічам. Затым ён быў узяты пад варту ў межах расследавання крымінальных спраў, узбуджаных Генпракуратурай Беларусі.

Фотa: РИА Новости, Михаил Фомичев

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках