28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі баец перамог на турніры ў ЗША

22
Беларускі баец перамог на турніры ў ЗША

Экс-чэмпіён UFC у цяжкім дывізіёне Андрэй Арлоўскі (20-10) атрымаў перамогу над амерыканцам Майкам Кайлам (20-10-1).

Турнір змешаных адзінаборстваў WSOF 5 праходзіў у Атлантык-Сіці. Паядынак пачаўся без якой-небудзь разведкі і ўжо ў пачатку раунда Майк Кайл здолеў дакладнай двойкай адправіць Андрэя Арлоўскага на падлогу. Беларус здолеў аднавіцца і ў канцы гэтых жа трох хвілін сам адправіў супраціўніка дакладным ударам у накдаўн, піша fightnews.ru.

Большую частку часу бой праходзіў у стойцы і атрымаўся вельмі роўным, хоць у трэцім раундзе Кайлу зноў удалося збіць магутным ударам Арлоўскага з ног.

Пасля фінальнага гонга, суддзі мабыць ацанілі лепшую працу беларуса ў першай палове паядынку і аддалі яму перамогу з лікам 29-28 (тройчы).

Андрэй Арлоўскі нарадзіўся 4 лютага 1979 у Бабруйску. Ён выступае ў змешаных адзінаборствах і стаў адзінаццатым чэмпіёнам Ultimate Fighting Championship (UFC) у цяжкай вазе (2005-2006). У спаборніцтвах MMA Арлоўскі, які, у ліку іншых, перамог такіх байцоў, як Цім Сільвія, Фабрыс Вердума і Уладзімір Мацюшэнка, доўгі час лічыўся адным з вядучых байцоў.

Фото: fightnews.ru

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках