5 траўня 2024, Нядзеля, 10:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адвакаты Баўмгертнера рыхтуюць новую скаргу

8
Адвакаты Баўмгертнера рыхтуюць новую скаргу

Абаронцы гендырэктара «Уралкалію» Уладзіслава Баўмгертнера рыхтуюць скаргу на рашэнне Менскага гарадскога суда, які не змяніў яму меру стрымання.

«У цяперашні час мы працуем над скаргай на пастанову Менгарсуда. Пакуль што мы не вырашылі, куды гэтая скарга будзе пададзеная - старшыні Менгарсуда або ў пракуратуру Менска», - паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у панядзелак адвакат Баўмгертнера Дзмітрый Гарачка.

Нагадаем, у мінулую пятніцу Менгарсуд не задаволіў скаргу адвакатаў гендырэктару «Уралкалію» на рашэнне суда Партызанскага раёна Менска, які 6 верасня не адпусціў Баўмгертнера з-пад варты.

Гарачка праінфармаваў, што сустракаўся з Баўмгертнерам у мінулую пятніцу і паведаміў яму пра рашэнне Менскага гарадскога суда.

Гендырэктар «Уралкалію» быў затрыманы 26 жніўня ў Менску, знаходзіцца ў СІЗА КДБ Беларусі.

Яму прад'яўленае абвінавачанне па ч. 3 арт. 424 (Злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі). Следчыя органы Беларусі лічаць, што супрацьпраўныя дзеянні Баўмгертнера і шэрагу іншых топ-мэнэджэраў БКК нанеслі «Беларуськалію» і БКК шкоду ў памеры $100 млн.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках