5 траўня 2024, Нядзеля, 3:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Баранавічах забаранілі пікет супраць збяднення

24
У Баранавічах забаранілі пікет супраць збяднення

Баранавіцкі гарвыканкам забараніў пікет супраць збяднення беларускіх сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей.

Гэта стала вядома з ліста за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама Дз. Касцюкевіча, які атрымаў актывіст гарадскога прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Рыгор Грык, піша ПЦ «Вясна».

Чыноўнік паведамляе, што ўлада не дае згоды на правядзенне пікету, так як у адпаведнасці з рашэннем Баранавіцкага гарвыканкама ад 16 чэрвеня 2009 г. № 1497 «арганізатары масавага мерапрыемства незалежна ад колькасці прапанаваных удзельнікаў абавязаныя заключыць дамовы».

- Мы гэта добра ведаем. Але заключыць дамовы з ЖКГ, паліклінікай і міліцыяй становіцца проста немагчыма. Таму ў сваёй заяве я паведаміў, што актывісты РЭПа самастойна забяспечаць грамадскі парадак падчас пікету, а потым прыбяруць тэрыторыю ад смецця і абавязкова аплацяць выдаткі па медыцынскім абслугоўванні ўдзельнікаў пікету ў 10-ці дзённы тэрмін пасля правядзення масавага мерапрыемства. Але ў нас забараняюць правядзенне пікетаў ці мітынгаў як з дамовамі, так і без іх, - паведаміў Рыгор Грык.

Грамадскі актывіст дадаў, што сёння матэрыяльнае становішча сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей, пастаянна пагаршаецца, а заробкі не павялічваюцца. Кошты на тавары і паслугі сістэматычна растуць.

Таму Рыгор Грык мае намер падаваць новую заяву на пікет, каб нагадаць уладам, што трэба часцей звяртаць увагу на людзей.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках