5 траўня 2024, Нядзеля, 1:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрты ААН пацвердзілі ўжыванне зарына ў Сірыі

20
Экспэрты ААН пацвердзілі ўжыванне зарына ў Сірыі

Назіральнікі працягваюць расследаванне 14 выпадкаў магчымага ўжывання хімічнай зброі.

Экспэрты ААН знайшлі довады ўжывання хімічнай зброі ў Сірыі.

У распараджэнне агенцтва Associated Press паступіла толькі першая старонка дакладу, экспэртныя высновы будуць апублікавана пазней, паведамляе РБК.

Назіральнікі працягваюць расследаванне 14 выпадкаў магчымага ўжывання хімічнай зброі. Аднак яны ўжо высветлілі, што супраць цывільных жыхароў у прадмесці Дамаска Гуце «ў досыць вялікай колькасці» выкарыстоўваўся зарын. У іншых рэгіёнах Сірыі таксама ўжываліся смяротна небяспечныя рэчывы.

У той жа час экспэрты пакуль не агучылі вінаватых у хімічнай атацы. Такім чынам, застаецца невядомым, супраць каго могуць быць накіраваныя магчымыя санкцыі.

Хіматака ў прадмесці Дамаска адбылася ў канцы жніўня, ахвярамі сталі больш за 350 чалавек, больш за 5 тысяч былі шпіталізаваныя з сімптомамі атручвання.

Раней прэзідэнт Сірыі Башар Асад прыняў прапанову Масквы перадаць арсэнал хімічнай зброі пад міжнародны кантроль. Акрамя таго, Дамаск далучыўся да Канвэнцыі аб забароне хімічнай зброі. Гэта дазволіла ўнікнуць вайсковага ўварвання ў арабскую рэспубліку, за якое выступаюць еўрапейскія краіны.

Тым не менш, будучыня Башара Асада выглядае такой жа мглістай: Дзярждэп ЗША намагае адстаўкі прэзідэнта і заяўляе, што ў яго няма месца ў будучыні Сірыі.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках