5 траўня 2024, Нядзеля, 2:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскае «Дынама» саступіла «Северсталі»

16
Менскае «Дынама» саступіла «Северсталі»

Хакеісты менскага «Дынама» няўдала правялі чарговы матч рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі, саступіўшы ў гасцях чарапавецкай «Северсталі».

Гэта ўжо чацвёртая параза «зуброў» у пяці праведзеных гульнях гэтага сезона, паведамляе БелТА.

«Севресталь» (Чарапавец) - «Дынама» (Менск) - 4:2 (2:1, 1:0, 1:1).

«Северсталь»: Штэпанек; Шынін - Андэрсан, Бумагін - Берднікаў - Кліменка; Кісялевіч - Лаакса, Бучневіч - Мядзведзеў - Анціпаў ; Стасенка - Часлава, Земченкаў - Бушуеў - Відэль; Казакоўцаў - Кавыршын - Гімбатаў; Монс, Папоў.

«Дынама»: Лаланд ; Крайчак - Гарошка, Мікфлікер - Калюжны - Плат ; Міч - Шынкевіч, Іргл - Гаўрусёў - Захараў; Чарнавок - Філічкін, Яфіменка - А.Стась - Мялешка ; Паўловіч - Кітараў - Дадонаў; Кірушчанкі, Лісавец.

Шайбы: 1:0 - Кліменка (Берднікаў, 3.29), 1:1 - Плат (Гарошка, 11.09), 2:1 - Бучневіч (Мядзведзеў, Анціпаў, 12.58 - больш.), 3:1 - Бучневіч (Анціпаў, Мядзведзеў, 20.17 - больш.), 4:1 – Бушуеў (Відэль, 53.44 - мен.), 4:2 - Плат (Калюжны, Кітараў, 59.49 - больш.).

Штрафны час: 16 - 10.

Менчукі прапусцілі шайбу ў самым пачатку гульні, калі на 4-й хвіліне стартавага перыяду не змаглі ўсачыць за Глебам Кліменкам, які патрапіў у браму Кевіна Лаланда. Праз 8 хвілін сваю другую шайбу ў гэтым сезоне закінуў адзін з лідараў «Дынама» Джэф Плат, але неўзабаве гаспадары зноў рэалізавалі большасць і выйшлі наперад пасля кідка Паўла Бучневіча. Пачатак другой 20-хвілінкі зноў стаў няўдалым для падапечных Аляксандра Андрыеўскага - не прайшло і паўхвіліны, як Бучневіч зноў рэалізаваў колькасную перавагу, зрабіўшы лік 3:1. Дынамаўцы спрабавалі скараціць разрыў, але іх атакі паспяхова адбівалі абаронцы і галкіпер «сталявараў» Якуб Штэпанэк. У дэбюце заключнага трэцягаматчу абедзве каманды не раз заставаліся ў няпоўных складах, але не змаглі трапіць у браму адзін аднаго. За сем хвілін да заканчэння 3-га перыяду пасля чарговага выдалення ў складзе гаспадароў трэнеры «Дынама» ўзялі тайм-аўт у надзеі разбудзіць каманду. Аднак госці не толькі не змаглі скараціць адставанне, але прымудрыліся прапусціць шайбу, гуляючы ў большасці - 1:4. Толькі за 11 секунд да фінальнай сірэны госці нарэшце здолелі скарыстацца сваёй перавагай, і Плат усталяваў канчатковы вынік сустрэчы - 4:2 на карысць «Северсталі», якую яе 5 тысяч заўзятараў праводзілі заслужанымі воплескамі.

Свой наступны матч рэгулярнага чэмпіянату КХЛ менскае «Дынама» правядзе ў Санкт-Пецярбургу супраць мясцовага СКА, затым згуляе ў Мыцішчах з «Атлантам» (20 верасня), а скончыцца выязное турнэ 22 верасня ў Яраслаўлі сустрэчай з «Лакаматывам».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках