27 красавiка 2024, Субота, 1:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

PayPal, нарэшце, прыйшоў у Расею. Беларусы чакаюць

17
PayPal, нарэшце, прыйшоў у Расею. Беларусы чакаюць

Плацежная сістэма PayPal з 17 верасня пачала працаваць з расейскімі рублямі.

Міжнародная плацежная сістэма PayPal з 17 верасня запусціла магчымасць аплачваць куплі ў расейскіх інтэрнэт-крамах расейскімі ж рублямі, прымаць рублёвыя інтэрнэт-плацяжы і выводзіць грошы на рахункі ў банках РФ.

Каб дадаць банкаўскі рахунак у расейскіх рублях да PayPal, трэба ў меню вашага рахунку («Мой рахунак») абраць пункт «Профіль», а затым дзеянне «Дадаць ці змяніць банкаўскі рахунак», піша «Інтэрфакс».

На жаль, што тычыцца падобнай магчымасці для беларускіх рублёў, сітуацыя з пачатку года, калі было абвешчана пра пачатак перамоваў Нацбанка Беларусі з PayPal, не змянілася. Па крайняй меры, як паведамілі аглядальніку партала Interfax.by у НБРБ, пытанне ўсё яшчэ знаходзіцца ў стадыі прапрацоўкі і ніякіх «прарыўных рашэнняў» пакуль прынята не было.

Па-ранейшаму не гатовыя абмяркоўваць пытанні «бізнес-экспансіі» і прадстаўнікі плацежнай сістэмы.

Беларусы, тым не менш, выкарыстоўваюць PayPal. Так як зарэгістраваць акаўнт у рэспубліцы немагчыма, у якасці месца пражывання нашы суайчыннікі вымушаныя паказваць Расею і Літву.

Пазіцыя Нацбанка ў дачыненні да выкарыстання беларусамі PayPal была агучаная яшчэ ў самым пачатку перамоваў з прадстаўнікамі сістэмы, і пакуль застаецца без зменаў: «Беларускае заканадаўства не ўтрымлівае забаронаў фізічным асобам здзяйсняць аперацыі з электроннымі грашыма, эмітаванымі ў рамках міжнароднай аплатнай сістэмы PayPal. Аднак магчымасць здзяйснення такіх аперацый фізічнымі асобамі залежыць таксама ад жадання аплатнай сістэмы працаваць з грамадзянамі Рэспублікі Беларусь».

«Фізічныя асобы маюць права за свой кошт і ў сваіх інтарэсах набываць, выкарыстоўваць, пагашаць электронныя грошы любых міжнародных плацежных сістэм пры ўмове таго, што такія аперацыі не звязаныя з прадпрымальніцкай дзейнасцю», - удакладняюць у НБРБ.

Іншымі словамі, беларускія карыстальнікі пакуль па-ранейшаму, не парушаючы мясцовага заканадаўства, у PayPal знаходзяцца на нелегальным становішчы. Хоць адміністрацыя плацежнай сістэмы і заплюшчвае на гэта вочы, але любы з карыстальнікаў у Беларусі рызыкуе, што ў любы момант яго акаўнт абсалютна правамерна могуць замарозіць.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках