26 красавiка 2024, Пятніца, 14:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Малады Фронт» ідзе на мясцовыя выбары

49
«Малады Фронт» ідзе на мясцовыя выбары

«Малады Фронт» абвясціў пра ўдзел у выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў. Кампанія будзе праведзеная ў Салігорску.

Пра гэта на спецыяльнай прэс-канферэнцыі паведамілі лідары «Маладога Фронту» Наста Дашкевіч, Мікалай Дземідзенка і салігорскі маладафронтавец Іван Шыла, перадае «Радыё Свабода».

Ужо на сённяшні дзень актывісты бачаць 26 кандыдатаў ад МФ на ўдзел у выбарчай кампаніі. Плануецца прапанаваць сваіх кандыдатаў па ўсіх 40 акругах горада.

Новая стратэгія ўдзелу ў кампаніі грунтуецца на тым, каб сканцэнтраваць сілы для дасягнення максімальных вынікаў у адным канкрэтным горадзе. Паколькі пачаць падобную кампанію ва ўсіх гарадах Беларусі «Малады Фронт» не можа, за аснову ўзяты Салігорск - прамысловы цэнтр, дзе гараджане праяўляюць адносную грамадскую актыўнасць і дзе актуальныя сацыяльныя пытанні, у тым ліку праблема калійнай галіны.

Актывісты «Маладога Фронту» прапаноўваюць палітычным актывістам з іншых гарадоў прыняць удзел у выбарах у Салігорску ў якасці кандыдатаў.

Як адзначыла Наста Дашкевіч, «мясцовыя выбары для нас - шанец правесці кампанію па зборы подпісаў і агітацыйную кампанію, правесці сустрэчы з людзьмі. Не за гарамі і прэзідэнцкія выбары».

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках