6 траўня 2024, панядзелак, 13:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзве фуры і мікрааўтобус перакуліліся пад Менскам (Відэа)

10

ДТЗ адбылося на трасе М1 у раёне з'езду на Жодзіна.

Можна вырашыць, што гэта нейкае зачараванае месца, раз адразу тры машыны апынуліся ў кювеце. Але па словах відавочцаў, першая аварыя ўскосна стала прычынай другой: кіроўцы заглядзеліся на перакуленую фуру і трапілі ў ДТЗ, піша onliner.by.

«Траса Брэст-Масква, у раёне з'езду на Зялёны Бор/Жодзіна. Фура (здаецца з Еўропы) з садавінай на боку (зляцела ў кювет яшчэ да моста, праскочыла апоры і завалілася на бок) і з другога боку - таксама фура з падбітым крылом і мікрааўтобус у полі з падбітым задам», - паведаміў сведка здарэння.

Аварыі адбыліся ў розны час. Фура, якая перавозіла садавіну, з'ехала за межы праезнай часткі ноччу.

«Кіроўца фуры з садавінай не заснуў, на дарогу выйшаў дзік. Сыходзячы ад сутыкнення, машына пайшла ў кювет, ёсць сведкі, - піша відавочца. - Кіроўца мікрааўтобуса і другой фуры сышлі ў кювет ўжо завідна».

Прычынай аварыі другой фуры і мікрааўтобуса стала тое, што іх кіроўцы заглядзеліся на наступствы першага ДТЗ.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках