6 траўня 2024, панядзелак, 21:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Akute, The Toobes і Clover Club выступяць на фестывалі ў Вільні

Akute, The Toobes і Clover Club выступяць на фестывалі ў Вільні

6-8 верасня ў Вільні ў рамках дня горада пройдзе другі фестываль Vilnius Music Week.

Усе адкрытыя і клубныя сцэны на ім будуць аддадзеныя моладзевай музыцы - ад рока да электронікі.

Першы фестываль прайшоў у 2012 годзе і атрымаў мноства станоўчых водгукаў публікі, артыстаў і прэсы. На выступленнях тады пабывала больш за 320 тысяч гледачоў.

«Мы запрашаем ў Вільню ўсіх, каму цікавая свежая музыка. У гэтым годзе мы вырашылі паклікаць больш груп з суседніх краін, у тым ліку з Эстоніі, Латвіі, Беларусі, Расеі, Украіны, - кажа каардынатар фестывалю Лаўрас Лучунас. - Усяго будзе 12 сцэн. На адкрытых пляцоўках уваход бясплатны , на клубных пляцоўках - сімвалічная плата на начныя выступленні».

На Vilnius Music Week 2013 выступяць адразу тры беларускія гурты. Увечары 6 верасня на вялікай сцэне на плошчы Лукішкес у 20.00 выступяць Akute, увечары 7 там жа ў гэты ж час выступяць Clover Club, а ў 21.00 на Vasaros Terasa публіку чакае выступленне The Toobes.

«Мы адбіралі ўсе гурты па музыцы і па ўзроўні, каб адпавядалі астатняй праграме. Магу сказаць, што беларускія артысты выглядаюць вельмі годна, таму не было ніякіх пытанняў, каб паставіць іх на добры час», - адзначыў Лаўрас Лучунас.

На фестывалі выступяць таксама вядучыя літоўскія артысты - Аліна Арлова, Юрга, Golden Parazyth, Маркас Палубенка. Між тым у рамках дня горада на Кафедральнай плошчы ў гэтыя ж дні выступяць Brainstorm (Латвія), Touch And Go (Велікабрытанія), Antis (Літва).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках