7 траўня 2024, aўторак, 1:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СК распачаў справу па факце прарыву «Дружбы»

17
СК распачаў справу па факце прарыву «Дружбы»

Крымінальная справа ўзбуджаная па факце разліву нафты з нафтаправода «Дружба» на ўчастку «Мазыр-Брэст».

Драгічынскім раённым аддзелам Следчага камітэта Беларусі распачатая і расследуецца крымінальная справа па факце разліву нафты з магістральнага нафтаправода «Мазыр -Брэст» паблізу вёскі Скібічы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці ў ноч на 1 верасня бягучага года, паведамілі агенцтву «Інтэрфакс- Захад» ва ўпраўленні СК па Брэсцкай вобласці.

«Крымінальная справа ўзбуджаная па ч.1 арт.14 ч.3 арт.205 КК - замах на крадзеж у буйным памеры», - адзначылі ва УСК.

Там праінфармавалі , што ў ходзе правядзення следчых дзеянняў было ўстаноўлена, што ў лясным масіве паблізу в. Скібічы ажыццёўленая несанкцыянаваная ўрэзка трубаправода, які належыць ААТ «Гомельтранснафта «Дружба», у выніку чаго адбыўся разліў нафты на плошчы звыш аднаго гектара у ахоўную зону нафтаправода з выхадам нафты без наступнага гарэння.

«Пагрозы грамадзянам, населеным пунктам і экалагічнаму асяроддзю няма. Перапампоўка нафты адноўленая. Асобы, якія маюць дачыненне да здзяйснення дадзенага злачынства, устанаўліваюцца. Следствам удакладняецца дакладны памер матэрыяльнага ўрону, прызначанае правядзенне хімічнай экспертызы», - паведамілі ва ўпраўленні Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці.

Фота: МНС

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках